На Гарадзеншчыне колькасць ІП зменшылася на 1000 чалавек
На Гарадзеншчыне змяншаецца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў малога бізнэсу. Паводле дадзеных абласной падатковай інспекцыі, у параўнанні з мінулым годам лічба дробных бізнэсоўцаў скарацілася больш як на 1000 чалавек. Не найлепш выглядае і пакупніцкая здольнасць насельніцтва – кажуць прадпрымальнікі.
– Падаткі завысокія. На сённяшні дзень, калі ў людзей заробкі малыя, складана нам. Пакупніцкая здольнасць знізілася, напалову дакладна. Усе грошы ў крэдытах, у кватэрах, можа таму пакупніцкая здольнасць знізілася.
На пачатак чэрвеня на падатковым уліку ў Гарадзенскай абласной падатковай інспекцыі зарэгістравана 35 900 суб’ектаў малога бізнэсу, з якіх 8 300 арганізацый і 27 600 індывідуальных прадпрымальнікаў. Паступленні ў бюджэт у разліку на аднаго прадстаўніка малога прадпрымальніцтва складаюць 23 мільёны беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя