На Гарадзеншчыне не хапае працоўных месцаў
Недахоп працоўных месцаў на прадпрыемствах Гародні найбольш балюча адбіваецца на людзях прадпенсійнага ўзросту, якія пасля прэзідэнцкага дэкрэта “Аб дармаедах” масава пачалі шукаць працу. Як паказвае практыка, у такім узросце працаўладкавацца амаль немагчыма.
Па словах гарадзенца Мікалая Сяўко, не дапамагае і гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва: там на траіх беспрацоўных ёсць толькі адна вакансія, а каб зарэгістравацца беспрацоўным, трэба адстаяць трохдзённую чаргу. У сявязі з гэтым людзі апынуліся на мяжы выжывання:
– З чаго я магу заплаціць яму 3 мільёны 600 тысяч, калі я не магу сабе знайсці працу. Мая жонка атрымлівае 2 мільёны. На гэтыя грошы трэба аплаціць кватэру і пражыць. Цяпер яшчэ маці дапамагае грашыма, пазычаю ў яе з пенсіі. Выжыць будзе немагчыма.
Складанае фінансава-эканамічнае становішча прадпрыемстваў Гародні вымушае адміністрацыю заводаў і фабрыкаў ісці на такія непапулярныя захады, як скарачэнні персаналу і няпоўны працоўны тыдзень. Негатыўная тэндэнцыя стварыла сітуацыю, пры якой на адну вакансію прэтэндуе больш 10 рэзюмэ.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота nevnov.ru