На Гарадзеншчыне працуе 75 арганізацый з польскім капіталам



Найбольш паспяховымі з’яўляюцца прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, апрацоўцы камянёў, перапрацоўцы  мясных прадуктаў, а таксама вытворчасці вырабаў з пластмасы для патрэбаў будаўнічай галіны. Назіраецца зацікаўленасць польскіх бізнэсоўцаў у супрацы з Прынёманскім рэгіёнам, аднак многія праекты застаюцца не рэалізаванымі:

– Празмерныя працэдуры і бюракратыя – гэта, з нашага пункту гледжання, забірае частку нашай энергіі і часу для рэалізацыі праектаў. Але гэтыя праблемы магчыма вырашыць праз эфектыўную супрацу.

На сённяшні дзень дзевяць раёнаў Гарадзенскай вобласці маюць партнёрскія дамовы аб супрацы з дзевятнаццаццю паветамі суседняга Падляшскага ваяводства. Галоўнымі накірункамі супрацы застаюцца не эканамічныя стасункі, а культурныя, спартыўныя і моладзевыя абмены.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня