На Гарадзеншчыне расце колькасць беспрацоўных



На Гарадзеншчыне колькасць звольненых з працы істотна перавышае колькасць працаўладкаваных, прычым розніца штомесяц павялічваецца ў адмоўны бок і складае ў сярэднім паўтары тысячы чалавек.

беспрацоўныя

(Фота tut.by)

Кепская сітуацыя з занятасцю насельніцтва спрыяе не толькі росту беспрацоўя, але і істотнаму пагаршэнню сацыяльна-эканамічных умоў жыхароў Прынёмання.

Гэта па словах старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука яскрава адлюстроўвае памылкі дзейнага кіраўніцтва краіны:

– Самае дрэннае, што і наперадзе ніякай перспектывы занятасці мы не назіраем. Беларусь уступае ў новы этап свайго існавання сваёй гісторыі, які характарызуецца поўнай непрадказальнасцю таго, што будзе.

Найбольш складана сітуацыя з занятасцю насельніцтва на Гарадзеншчыне выглядае ў прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, дзе штомесяц колькасць звольненых амаль у два разы перавышае колькасць прынятых на працу.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня