На Гарадзеншчыне самае высокае беспрацоўе



На Гарадзеншчыне адзначаецца самы высокі ў Беларусі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя – 1,5% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Больш за сем тысяч жыхароў Прынёманскага рэгіёна вымушаныя жыць на дзяржаўную дапамогу па беспрацоўю, штомесячны памер якой не перавышае 10 даляраў. Гаворыць старшыня свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў:

– Людзям няма дзе працаваць. Центры занятасці ўжо не ставяць людзей на ўлік, таму што не могуць ні забяспечыць працай, ні стварыць умовы для перавучвання. А калі ствараюць магчымасці для перавучвання, дык усё адно не могуць знайсці працу.

Апошнім часам у эканоміцы Гарадзенскай вобласці адзначаецца істотнае змяншэнне колькасці занятага насельніцтва. На працягу года лічба паменела на шэсьць тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя