На Гарадзеншчыне сацыяльную дапамогу атрымлівае больш за 8000 чалавек



На Гарадзеншчыне адрасную сацыяльную дапамогу атрымлівае больш за восем тысяч чалавек. За чатыры месяцы бягучага году выдаткі дзяржавы на падтрымку маламаёмых катэгорый насельніцтва перавысілі 18 мільярдаў рублёў.

Памер адзіначасовай дапамогі – 1 мільён 100 тысяч, што не задавальняе маламаёмых грамадзян як малой сумай, так і бюракратычнымі перашкодамі пры яе атрыманні:

– Я думаю, што на перспектыву – у Беларусі нешта будзе, а пакуль што правы ды ільготы толькі дэкларуюцца, бо дастаткова часта немагчыма атрымаць гэтыя ільготы. 

Найбольш вялікія сумы дзяржава накіроўвае на кампенсацыю набыцця падгузнікаў хворым і забяспечванне харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця – на гэтыя мэты выдаткавана больш дванаццаць мільярдаў беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя