На Гарадзеншчыне скарачаецца колькасць працаздольнага насельніцтва
На Гарадзеншчыне істотна скарачаецца колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы рэгіёну. На працягу апошніх чатырох гадоў лічба зменшылася прыкладна на 25 тысяч чалавек – і цяпер складае 480 тысяч.
Сярод галоўных прычын адмоўнай тэндэнцыі – беспрацоўе, працоўная міграцыя і высокая смяротнасць людзей працаздольнага ўзросту, што на думку старшыні Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Федыніча прыводзіць да крызісных з’яваў як у эканоміцы, так і грамадстве:
– Няма такой групы людзей, якія бы працавалі на развіццё. Калапс эканамічны зводзіцца да таго, што ўсё адбіваецца на людзях. Такога яшчэ не было за апошнія 20 год.
Адначасова з колькасцю насельніцтва, занятага ў эканоміцы, змяншаецца і агульная колькасць працаздольнага насельніцтва Прынёмання.
Паводле статыстыкі, працоўныя рэсурсы Гарадзеншчыны штогод змяншаюцца ў сярэднім на шэсць тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя