На Гарадзеншчыне скарачаецца колькасць фермерскіх гаспадарак



Цягам года колькасць фермерскіх гаспадарак на Гарадзеншчыне паменела на шэсць суб’ектаў гаспадарання. Калі летась іх колькасць складала 394, то цяпер – 388.  Асноўным відам дзейнасці фермераў Прынёмання з’яўляецца земляробства. Не ў апошню чаргу змяншэнне колькасці фермерскіх гаспадарак абумоўлена не самымі лепшымі ўмовамі існавання – такой думкі прытрымліваецца генеральны дырэктар абласной асацыяцыі фермераў Уладзімір Ушкевіч:

– У нашай дзяржаве чым большай будзе канкурэнцыя, тым лепш будзе развівацца вытворчасць. Прысутнічае несумленная канкурэнцыя, г.зн., выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс. Тады мы ўмешваемся як грамадскае аб’яднанне, вядзём дыялог з уладамі. Сёння фермер – гэта той жа сельгасвытворца па нашым заканадаўстве.

За першы квартал 2016 года фермеры Гарадзеншчыны папоўнілі бюджэт аплатай падаткаў больш чым на 165 тысяч даляраў. За бягучы перыяд кожная гаспадарка адлічыла дзяржаве  ў сярэднім 400 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота belinform.org