На Гарадзеншчыне скараціліся ўкладанні заходніх інвестараў
На працягу 2015 года на Гарадзеншчыне істотна скараціліся ўкладанні заходніх інвестараў у рэальны сектар эканомікі Прынёмання. Паводле дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у параўнанні з мінулым годам памер інвестыцый зменшыўся амаль на 30% і склаў 151 мільён 900 тысяч даляраў.
Як зазначае старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, нежаданне інвестараў працаваць у рэгіёнах краіны цалкам зразумелае і прадказальнае:
– Сацыяльна-эканамічны крызіс абвастраецца і няма ніводнага моманту, на якім мы маглі б сцвярджаць, што наперадзе з’явілася нейкая перспектыва. Стаўка робіцца на камандна-адміністрацыйныя метады кіравання эканомікай.
Асноўнымі інвестарамі ў эканоміку Гарадзеншчыны з’яўляюцца Нідэрланды, Польшча, Расея і Літва. Фінансавыя інвест – патокі накіраваныя ў перапрацоўчую прамысловасць, гандаль, рамонт самаходаў і бытавых вырабаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
