На гігантах айчыннай вытворчасці чакаюцца вялікія скарачэнні



Беларускія ўлады цягам бліжэйшых пяці гадоў маюць намер правесці вялікія скарачэнні на гігантах айчыннай вытворчасці. Такія прадпрыемствы, як “МАЗ”, “МТЗ”, “Беларускі металургічны завод” і шэраг іншых машынабудаўнічых заводаў і фабрыкаў чакае пераход ад “палітыкі захавання працоўных месцаў да палітыкі максімалізацыі аддачы кожнага працоўнага месца”. Такія перспектывы агучыў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі падчас правядзення сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, што адбываецца ў Менску.

–  Прадугледжваецца ўдасканаленне сістэмы кіравання эканомікай, укараненне новых падыходаў да мадэрнізацыі эканомікі, атрыманне дзяржпадтрымкі на выключна конкурснай аснове, фармаванне паўнавартаснага фінансавага рынку.

Як сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, больш 20% айчынных прадпрыемстваў з’яўляюцца стратнымі. Датацыі і ільготныя крэдыты атрымлівае большая палова прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя