На „Гродна Азоце” адбылося пазапланавае спыненне двух цэхаў
На „Гродна Азоце” адбылося пазапланавае спыненне двух цэхаў. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Цяпер высвятляюцца і ліквідуюцца прычыны, якія прывялі да гэтага. Падкрэсліваецца, што „пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма”.
Як вядома, „Гродна Азот” з’яўляецца адным з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў у СНД і ва Усходняй Еўропе. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года на „Гродна Азоце” праходзілі адны з найбольш маштабных забастовак у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
