На «Гродна Азоце» спыняць два цэхі
На прадпрыемстве «Гродна Азот» 16 кастрычніка маюць намер спыніць цэх «Аміяк-3», каб правесці пазаплянавы рамонт. Для гэтага спатрэбіцца таксама спыніць цэх «Карбамід-3». На заводзе папярэджваюць, што пры спыненні цэхаў будуць утылізоўваць гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу. «Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма», — заяўляюць на прадпрыемстве.
На «Гродна Азоце» 3 кастрычніка адбылася паломка абсталявання. Праз збой у працы помпы пажыўнай вады спыніліся два агрэгаты. У пачатку верасня паведамлялася, што на заводзе выявілі паломку — расколіну ў трубе, праз якую адбылося выдзяленне канвертаванага газу.