На “Гродна Азоце” зменшыліся заробкі



На “Гродна Азоце” ў гэтым месяцы выплацілі значна меншыя заробкі. Гэта неафіцыйныя інфармацыя, якую нашае радыё атрымала ад некалькіх работнікаў гэтага прадпрыемства. Паводле іх, змяншэнне склала 30% ад акладу. Гэта звязана з тым, што на прадпрыемстве прыпынілі выплату квартальнай прэміі, якая залежала ад прыбыткаў. Загад на выплату прэміі падпісваецца кожны квартал, і гэтую прэмію на “Азоце” выплачвалі далёка не першы год.

Таксама, паводле нашых крыніцаў, адмененыя або прыпыненыя іншыя выплаты, звязаныя з прыбыткамі прадпрыемства, захаванай засталася толькі даплата да адпачынку. Нам паведамілі і тое, што квартальную прэмію не атрымалі работнікі УП “СпецАвтоТранс”, якое некалькі гадоў таму выйшла па-за склад галоўнага прадпрыемства, і ўтворанае, між іншым, на базе траспартнага і чыгуначнага цэхаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БЕЛТА