На ’’Invest Weekend’’ запрашаецца актыўная моладзь



У Берасці запрашаюць да ўдзелу ў чацвёртым па ліку мерапрыемстве ’’Invest Weekend’’ маладых прадпрымальнікаў і людзей, што хочуць рэалізавацца ў бізнесе, а таксама прадстаўнікоў бізнес-структур. Мерапрыемства запланавана на 25 кастрычніка ў Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Каардынатар праекту Зміцер Макарук адзначыў, што ў часе сустрэчы могуць быць прадстаўленыя бізнес-праекты ў розных накірунках:

– Сёння, напэўна, галоўнае – гэта падтрымаць актыўную моладзь, якая мае нейкія ўласныя ідэі. І не абавязкова гэта павінны быць бізнес-ідэі. Могуць быць і нейкія сацыяльныя ідэі. Пэўная адказнасць перад грамадствам існуе і ў моладзі, і бізнэсмэнаў, якія гатовы гэта рэалізоўваць, зноў-такі за кошт актыўнасці моладзі і за кошт рэсурсаў бізнэсмэнаў і эканамічных суб’ектаў.

Мы хочам спалучыць тыя ідэі, што ёсць, з тымі магчымасцямі, што ёсць на рынку бізнесу і экспертаў, – дадаў Зміцер Макарук. Удзел у мерапрыемстве бесплатны, аднак трэба абавязкова зарэгістравацца на сайце http://iw-brest.by

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце