На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы
Пакуль цана на беларускія ягады значна вышэй, чым на клубніцы з Грэцыі — кіло каштуе 11 рублёў. Але ў мінулым годзе першыя нашы ягады каштавалі даражэй — па 15 рублёў за кілаграм.
Гэтыя клубніцы вырашчаны ў цяпліцы. Тыя, хто яе ўжо каштаваў, кажуць, што ягады духмяныя і досыць салодкія.
Грэчаскія клубніцы падаражэлі, калі параўноўваць з сярэдзінай мінулага тыдня. Тады іх прадавалі па 5,5-6 рублёў за кілаграм, цяпер за 7-7,5 рубля, паведамляе Tut.by.