На МТЗ падвысілі заробкі
На Менскім трактарным заводзе рост заробкаў склаў 12 адсоткаў. Навіну адмыслова для нашага радыё пракаментаваў эканаміст Леанід Злотнікаў:
– Працоўныя іншых заводаў таксама захочуць падвышэння. Таму вырастуць заробкі, відаць, не толькі на МТЗ. МТЗ – гэта адно са стратных прадпрыемстваў па выніках мінулага года. Адкуль яны ўзялі грошы на падвышэнне заробкаў? Напэўна, з крэдытаў банкаў, з аблігацый, якія павінен выпусціць Мінфін у другой палове года. У агульнай суме гэта больш за 800 мільёнаў даляраў, якія давядзецца вяртаць дзесьці да 2020-2022 года.
Інфармацыю пра павелічэнне заробкаў нам пацвердзілі ў даведачнай службе МТЗ. Падвышаны на 12% заробак працаўнікі завода атрымаюць ужо за бягучы месяц. Унутры прадпрыемства такое рашэнне тлумачыцца павелічэннем продажу трактароў.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск