На мяжы продажы паліва пайшлі ўверх



zapravka-avtomobilya4На запраўках «Беларуснафты» каля заходняй мяжы продажы бензіну выраслі на 10-15 працэнтаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі Сяргей Каморнікаў на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай рынку нафтапрадуктаў і газу. Пры гэтым на ўсходнім напрамку продажы бензіну на АЗС застаюцца на ранейшым узроўні. На пытанне, ці сітуацыя звязаная з адменай з першага верасня абмежаванняў на вываз аўтамабільнага паліва, Каморнікаў адказаў, што пакуль рана аналізаваць гэтае пытанне.

Паводле belta.by