На НПЗ паставілі нафту ў аб’ёме да 2 млн тон



У прэс-службе «Белнафтахіма» пацвердзілі пастаўкі нафты на НПЗ у красавіку ў аб’ёме да 2 млн тон.

«Учора беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць абʼёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. Усяго, згодна з камерцыйнымі прапановамі, якія паступаюць ад рэсурсатрымальнікаў, запланавана пастаўка сыравіны ў абʼёме да 2 млн тон», – сказалі ў прэс-службе.

На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль. Пытанні выплаты прэмій расейскім пастаўшчыкам будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі.

Як раней заяўлялі ў Мінфіне РФ, яны змогуць заняцца міжбюджэтнымі разлікамі толькі пасля падпісання кантрактаў.

У каментарыях бакоў няма ніякіх супярэчнасцяў ні па цане, ні па абʼёмах паставак, ні па прэміі расейскім нафтавым кампаніям, дадалі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Як паведамлялася, пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній з Расеі былі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэмʼер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расейскім нафтавым кампаніям у ранейшых абʼёмах.

БелТА