На прадпрыемствах канцэрна „Белнафтахім” праводзяць кадравыя чысткі



На прадпрыемствах канцэрна „Белнафтахім” праводзяць кадравыя чысткі. У прыватнасці, такое адбываецца на  „Беларуснафта-Менскаўтазапраўка”.

Фота: belchemoil.by

З людзьмі, адносна лаяльнасці якіх па пытанні ўнутрыпалітычнай сітуацыі і вайны ва Украіне ёсць сумневы, праводзяць гутаркі намеснікі кіраўнікоў па бяспецы і кадравых пытаннях. Падчас гэтых гутарак, выказаўшы фармальна нязначныя прэтэнзіі да іх, супрацоўнікам прапануецца напісаць заявы на звальненне па паразуменні бакоў.  Акрамя таго, не так даўно сярод супрацоўнікаў праводзілася нібыта „ананімнае” апытанне, у якім былі і пункты адносна лаяльнасці да ўладаў ды стаўлення да падзей ва Украіне.  

Пры гэтым спецыялістаў на аўтазапраўках „Белнафтахіма”, як кажуць, цяпер моцна не хапае.