На радовішчы пад Жлобінам здабыты першыя барэлі нафты



На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя барэлі нафты, паведамляе тэлеканал СТВ у праграме „Навіны. 24 гадзіны”. Паводле ацэнак спецыялістаў, у нетрах знаходзіцца да 800 тыс. тон нафты.

„Толькі за 2016 год здабычу вуглевадароднай сыравіны ў Беларусі павялічылі ўдвая. Больш выкарыстоўваюць і іншых выкапнёвыхў рэсурсаў”, — паведамляе СТВ.

Як адзначыў у інтэрв’ю СТВ міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, павялічаны запасы па мелу, будаўнічых матэрыялах, вадзе. „Акрамя мінеральных рэсурсаў, аднаўляецца і павялічваецца патэнцыял прыродны”, — сказаў член урада.

СТВ нагадвае, што ў пачатку года на нафтавай карце Беларусі з’явілася адно з найбуйнейшых радовішчаў. Яго запасы ацэньваюць амаль у 2 млн т. Яны залягаюць на глыбіні 5 тыс. метраў. Нягледзячы на гэта, разлікі паказалі мэтазгоднасць здабычы нафты на Вугольскім радовішчы.

belapan.by

Фота БелТА