На рамонт дарог сёлета выдзеляць 685 млн рублёў
На рамонт дарог у Беларусі сёлета плануюць выдаткаваць 685 мільёнаў рублёў, паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Рыгор Глазко.
-
Фота: belmarket.by
Рамонтныя работы сёлета правядуць на паўднёва-заходнім абходзе Магілёва. Плануецца рэканструкцыя трасы Р-46 Лепель – Полацк – мяжа Расеі. А таксама працягнуць рамантаваць трасу Р-53 (ад Смалявіч да Жодзіна).
Чыноўнікі разглядаюць пытанне рэканструкцыі ўчастка М-3 ад Лагойска да Плешчаніц. Нагадаем, раней чыноўнікі анансавалі на гэты год рамонт і рэканструкцыю каля 1 тыс. кіламетраў рэспубліканскіх дарог і 3800 пагонных метраў дарожных збудаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя
