На саміце ЕЗ абвесцяць адмову ад расейскіх энергарэсурсаў



Краіны Еўразвязу маюць намер паэтапна адмовіцца ад пакупак расейскай нафты, газу і вугалю, каб знізіць сваю залежнасць ад энергарэсурсаў Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў праекце дэкларацыі саміта краін ЕЗ, які пройдзе 10-11 сакавіка ў Версалі.

Расея пастаўляе ў Еўразвяз амаль палову спажыванага ім вугалю, больш за 40% газу і больш за чвэрць нафты.

Найбольш залежныя ад расейскіх паставак Германія, Італія, Венгрыя і Аўстрыя. Лідары ЕЗ таксама выкажуць на саміце словы падтрымкі Украіне, каб даць зразумець, што яе будучыня звязаная з ЕЗ. Аднак Кіеву наўрад ці прапануюць паскоранае ўступленне.

Беларускае Радыё Рацыя