На шклозаводзе «Нёман» – 658% сярэднямесячнай прадукцыі
На беларускіх прадпрыемствах хуткімі тэмпамі растуць складскія запасы. Як паведамілі “Хартыі’97” у прэс-службе КДК Беларусі, яны значна вышэй нарматываў.
Так, на шклозаводзе „Нёман” складскія запасы дасягнулі 109,1 млрд рублёў, або 658,2% да сярэдняга аб’ёму вытворчасці ў месяц. Таксама на шклозаводзе не змаглі знізіць знешнюю запазычанасць і вярнуць у краіну валютную выручку ў памеры 5,5 млн еўра.
Даўгі ёсць і па паліўна-энергетычных рэсурсах: пратэрмінаваная запазычанасць „Нёмана” – 132,1 млрд.
Фота belaruspartisan.org