На сілавікоў выдаткуюць у сем разоў больш, чым на культуру
Міністэрства фінансаў апублікавала праект бюджэту на 2021 год, другі год запар бюджэт плануецца з дэфіцытам.
У праекце выраслі выдаткі на сілавікоў, МУС, бяспеку і войска. МУС выдаткавалі мільярд (сёлета было 915 мільёнаў).
Нязначна пры гэтым выраслі выдаткі на медыцынскую дапамогу людзям з 576 мільёнаў да 672. На культуру выдаткуюць 142 мільёны рублёў, на спорт – 204 мільёны. А вось на дзяржаўныя СМІ грошай стала менш: сёлета было 164 мільёны, а стала 156. Такім чынам, выдаткі на дзяржаўныя СМІ па-ранейшаму перавышаюць расходы на культуру.
Беларускае Радыё Рацыя