На Слонімскім малаказаводзе частку заробку выдаюць прадукцыяй



“Праблемы, якія спрабуюць вырашаць мясцовыя актывісты, вынікаюць з самаго жыцця”, – адзначае сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў Алесь Масюк.

“На сённяшні дзень, паводле яго, людзей найперш хвалююць эканамічныя пытанні. Заўважна знізіліся заробкі, у некаторых нават на мільён рублёў, аднак людзі і так трымаюцца за працу”, – дадае актывіст. Ён прыводзіць у прыклад сітуацыю на слонімскім цэхе ад Шчучынскага масласырзавода:

На малаказводзе мала таго, што “абрэзалі” прэміяльныя, дык частку заробку сталі выдаваць прадукцыяй – больш чым на 500 тысяч выдаюць прадуктамі. І самае цікавае, што не той прадукцыяй, якую ў Слоніме выпускаюць, а са Шчучына прывозяць. 

Як кажа Алесь Масюк, людзі пры гэтым калі і выказваюць пратэст, то толькі паміж сабой, бо знайсці іншую працу – практычна немагчыма, акрамя таго, нядаўна быў прыняты закон пра дармаедаў. Таксама ад многіх можна пачуць меркаванне, што “галоўнае, каб не было так, як ва Украіне”.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя