На тэрыторыі „Гродна Азот” могуць забараніць смартфоны



Забарона на выкарыстанне смартфонаў можа быць уведзены на тэрыторыі ААТ «Гродна Азот». Гэта абмяркоўвалася на аператыўнай нарадзе пад кіраўніцтвам гендырэктара Ігара Ляшэнкі.

«Са старшынём прафсаюзнага камітэта ААТ “Гродна Азот” Андрэем Ражынскім абмяркоўвалася пытанне забароны выкарыстання смартфонаў на тэрыторыі завода. Яму паведамлена, што на бягучы момант прапрацоўваецца пытанне закупкі звычайных тэлефонаў і выдачы дубліката sim-карт», — паведамляе REFORM.by са спасылкай на карпаратыўную газету «Гродзенскі хімік».

Прычыны забароны не згадваюцца.