На выездзе з Беларусі сабраліся некалькі тысяч фур
Найбольшыя чэргі зафіксаваныя на беларуска-літоўскай мяжы.
Па звестках Дзяржаўнага пагранкамітэта, па стане на 14.00 гадзін 30 красавика на выездзе з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу сабралася больш за 2100 грузавікоў. Найбольш напружаная сітуацыя назіраецца на выездзе на тэрыторыю Літвы.
У прыватнасці, на пункце пропуску „Каменны Лог” сабралася больш за 550 фур.