Нафта патаннела яшчэ больш



Кошт нафты на таргах на біржах Паўднёва-Усходняй Азіі знізіўся да 11-гадовага мінімуму.

У панядзелак на адкрыцці таргоў на Сінгапурскай біржы ф’ючарсы на нафту маркі Brent патаннелі да 36,32 даляра за бараль, але пазней трохі адыгралі падзенне, падняўшыся ды 36,49 даляра за бараль.

Тэхаская WTI таксама пайшла ўніз, цана ф’ючарсаў апусцілася да 34,53 даляра за бараль.

Так танна нафта не каштавала з 2004 года.

Пры гэтым узровень здабычы нафты ў Расеі перавысіў 10 мільёнаў бараляў у суткі — гэта самы высокі паказчык пасля распаду Савецкага Саюза.

Здабыча нафты краінамі АПЕК таксама застаецца на вельмі высокім узроўні — звыш 31, млн бараляў у суткі.

bbc.com