“Нафтан” у трэцім квартале не атрымае расейскай нафты



Згодна з дакументам, з якім азнаёміўся “Інтэрфакс”, у трэцім квартале бягучага года не прадугледжана паставак на Наваполацкі НПЗ “Нафтан”.

І толькі на Мазырскі НПЗ плануецца паставіць 2 мільёны 360 тысяч тон. У другім квартале ў графіку былі пазначаныя пастаўкі на абодва завода па 2 мільёны 250 тысяч тон.

Злучаныя Штаты 19 красавіка адмянілі мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна “Белнафтахім”, яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ “Нафтан”. Пасля гэтага буйныя расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні перасталі адпраўляць сыравіну на “Нафтан”, увесь аб’ём быў пастаўлены іншымі кампаніямі, якія не ўваходзяць у лік асноўных.

Беларускае Радыё Рацыя