Нафтавы крызіс працягваецца. Беларусь шукае альтэрнатывы
Плаціць расейскім нафтавікам прэміі ў ранейшых аб’ёмах бессэнсоўна. Пра гэта заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Круты па выніках нарады ў кіраўніка краіны, – перадае БЕЛТА.
“Мы па-ранейшаму прытрымліваемся пазіцыі, што ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння цаны на нафту для Беларусі за кошт памяншэння мытнай пошліны – плаціць прэмію расейскім нафтавым кампаніям у тым памеры, у якім мы дамаўляліся гэта рабіць у 2011 годзе, сёння не мае ніякага сэнсу. Гэта проста эканамічна немэтазгодна”, — падкрэсліў Дзмітрый Круты.
Пры гэтым урад працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты.
Беларускае Радыё Рацыя