Нафту без прэміі паставяць у Беларусь яшчэ 5 расейскіх кампаній



Нафту без прэміі будуць пастаўляць у Беларусь акрамя групы кампаній „Сафмар” 5 расейскіх кампаній. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„Гэтыя 5 кампаній – новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць разам з „Сафмаром” на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць па рыначнай цане без прэміі”, – сказаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, Расея з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб’ёмах. Ва ўрадзе таксама заяўлялі, што вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.

Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан”) працуюць на загрузцы 50 працэнтаў, у студзені-лютым яны перапрацуюць каля 1,8 млн т нафты.

belta.by