Найбольшае адмоўнае знешнегандлёвае сальда – з Расеяй, Кітаем і Турцыяй



Найбольшае адмоўнае знешнегандлёвае сальда ў Беларусі у 2018 годзе склалася з Расеяй, Кітаем і Турцыяй, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС 20 лютага ў Менску.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні міністэрства падвядзе вынікі працы за мінулы год і вызначыць задачы на перспектыву з акцэнтам у першую чаргу на знешнеэканамічны складнік. Плануецца заслухаць даклады паслоў Беларусі ў Расеі, Кітаі і Турцыі. „Чаму менавіта гэтыя краіны? Таму што з гэтымі краінамі ў Беларусі самае найбольшае адмоўнае сальда. І мы павінны пачуць думкі нашых паслоў, як выправіць гэтую сітуацыю”, — растлумачыў Макей.

Міністр падкрэсліў, што экспарт тавараў летась вырас на 15,3%. Экспарт тавараў і паслуг склаў 33,7 млрд долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з 2017 годам на 14,9%. Станоўчае сальда склала 694,4 млн долараў.

БелаПАН

Фота: BankSpravka.RU