Найгоршая сітуацыя на рынку працы — на Віцебшчыне



Савет міністраў вызначыў у краіне тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. У Віцебскай вобласці іх больш, чым у іншых рэгіёнах — 15.

Да праблемных у плане беспрацоўя месцаў адносяцца Віцебск, Наваполацк, а таксама 13 раёнаў: Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Аршанскі, Полацкі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі.

Для параўнання, у Берасцейскай вобласці такіх тэрыторый 10, у Гомельскай – 6, у Гарадзенскай – 4, у Менскай – 7, у Магілёўскай – 6.

Пры аднясенні тэрыторыі да праблемнай улічвалі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, колькасць беспрацоўных, якія шукаюць працу больш за год, прапорцыя колькасці прынятых работнікаў да колькасці звольненых.

Паводле government.by