Наймальнікам стала прасцей звальняць „нязручных” працаўнікоў



У Беларусі з 30 чэрвеня пачаў дзейнічаць абноўлены Працоўны кодэкс. Сярод іншага яго дапоўнілі новымі падставамі скасоўваць працоўны дагавор, паведамляе tut.by.

Звольніць зараз змогуць за прагул па прычыне адміністрацыйнага арышту, а таксама за «зліў» інфармацыі пра наймальніка. Акрамя таго, чыноўнікі ўвялі забарону на вылучэнне на забастоўках палітычных патрабаванняў. Звольніць бастуючага работніка змогуць без папярэдняга паведамлення або згоды прафсаюза.

У Мінпрацы раней тлумачылі, што некаторыя з новых фішак увялі «для абароны нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя насельніцтва».

Пры гэтым анансаваныя раней ведамствам змены ў працоўнае заканадаўства, якія сапраўды могуць палепшыць становішча работнікаў (да прыкладу, урэгуляваць пытанні пераводу работнікаў на «удаленку»), да гэтага часу не прынялі.

Фота: pravo.by