Наколькі абваліўся заходні рынак у беларускім гандлі праз санкцыі?

Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты на форуме прадпрымальнікаў у Хабараўску расказаў, як пасля ўвядзення санкцый скарацілася доля рынкаў Заходняй Еўропы і Украіны ў знешнім гандлі Беларусі.
Цытата: «Для Беларусі — гэта ўвогуле вялікі выклік, таму што 45 працэнтаў нашай эканомікі апынуліся пад прамымі санкцыямі… Да ўсіх гэтых санкцый рынкі Заходняй Еўропы і Украіны для нас па значнасці займалі 40 працэнтаў. Сёння яны займаюць 5 працэнтаў, гэта адбылося фактычна за год», — сказаў Круты. Паводле яго слоў, пераарыентаваць такі паток тавараў і грузаў было вельмі і вельмі складана (у грошах гэта $10,5 млрд). У першую чаргу падтрымку аказалі Расея ды Кітай. Кітай выйшаў на другое месца ў якасці гандлёвага партнёра, — адзначыў дыплямат. А супрацоўніцтва з Расеяй назваў на сёння «абсалютным прыярытэтам».
Беларускае Радыё Рацыя
