Намеснікам міністра эканомікі прызначаная Алена Пермінава



Алена Пермінава стала намеснікам міністра эканомікі. Аляксандр Лукашэнка даў згоду на яе прызначэнне 15 студзеня, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Пермінава да цяперашняга часу ўзначальвала галоўнае ўпраўленне інвестыцыйнай палітыкі Мінэканомікі, курыравала рэалізацыю адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый, пытанні прагназавання і аналізу інвестыцый у асноўны капітал, прамых замежных інвестыцый.

Такім чынам, Пермінава стала пятым намеснікам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога. Новы кіраўнік ведамства, нагадаем, быў прызначаны ў жніўні мінулага года.

belapan.by