Нарвегія патроіла экспарт ласося ў Беларусь



Нарвежскія кампаніі з 1 па 7 верасня павялічылі пастаўкі ласося ў Беларусь утрая, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на нарвежскія выданні. Такім спосабам кампаніі абыходзяць забарону на прамыя пастаўкі прадукцыі ў Расію.

Гаворыць эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:

– Пакінуты даволі легальныя «лазейкі». Зразумела, будуць працягвацца палітычныя заявы, будзе медыя-кампанія, будзе працягвацца супрацьстаянне з Еўропай і ЗША. Але жыць усім трэба, гандляваць трэба.

У мінулым месяцы Нарвегія скараціла экспарт морапрадуктаў у Расейскую Федэрацыю на 82% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Гэта было звязана з абмежаваннем на імпарт у Расію харчавання з краін Еўразвязу і ЗША, якое стала адказам на заходнія санкцыі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ruvera.ru