Нарвежская Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі
Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка.

Пра гэта паведамляецца ў заяве кампаніі. Кіраўніцтва Yara кажа, што міжнародныя санкцыі зрабілі немагчымым працяг гандлю.
Як вядома, Yara – ключавы партнёр «Беларуськалія». Спынення іх супрацы дамагаліся лідары беларускае апазіцыі і пратэстоўцы.
Беларускае Радыё Рацыя
