Насельніцтва Беларусі працягвае скупляць валюту
Насельніцтва Беларусі працягвае канвертаваць у валюту бягучыя рублёвыя даходы, што абумоўлена апраўданымі дэвальвацыйнымі чаканнямі, але зніжэнне рублёвых даходаў змушае грамадзян прадаваць раней набытую валюту для пакрыцця бягучых выдаткаў.
З пачатку года насельніцтва на чыстай аснове купіла $225,9 млн., у тым ліку ў сакавіку 2021 года ўсяго $24,533 млн. аднак, абароты валютнага рынку фізічных асоб выраслі амаль на чвэрць у параўнанні з лютым, піша АФН.
Купля замежнай валюты насельніцтвам Беларусі ў сакавіку 2021 года вырасла на $143,89 млн. або 19,02% у параўнанні з лютым і склала $900,427 млн., купля наяўнай валюты ў сакавіку вырасла на $114,263 млн. або 26,47% у параўнанні з лютым і склала $545,986 млн. Купля безнаяўнай валюты вырасла на $29,627 млн. або 9,12% і склала $354,442 млн.
Продаж замежнай валюты насельніцтвам Беларусі ў сакавіку 2021 года вырас на $166,448 млн. або 23,46% у параўнанні з лютым і склаў $875,895 млн., у тым ліку продаж наяўнай валюты ў сакавіку вырас на $127,505 млн. або 24,64% і склаў $644,981 млн. Продаж безнаяўнай валюты вырас на $38,946 млн. або 20,29% і склаў $230,913 млн.