Нацбанк абверг інфармацыю наконт адзінай валюты з Расеяй
У Нацбанку пракаментавалі інфармацыю аб актыўнай працы над дарожнай картай аб адзінай валюце Беларусі і Расеі. Раней яе апублікаваў тэлеграм-канал Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
«Чарговы фэйк, які не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю», – заявілі ў прэс-службе Нацбанка. Як паведамлялася, на гэтым тыдні тэму інтэграцыі і адзінай валюты пракаментаваў і намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён заявіў, што па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі ўзаемакарыснасці інтэграцыі і што гаворка ідзе аб самых розных пытаннях, аж да адзінай валюты.
Беларускае Радыё Рацыя