Нацбанк Беларусі паніжае стаўку рэфінансавання
Нацбанк з 23 студзеня паніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 12% да 11,5%.

Адпаведнае рашэнне праўленне Нацбанка прыняло сёння. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання тлумачаць запаволеннем інфляцыі ў апошнія месяцы.
Папярэдні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 сакавіка 2022 года.
Тады яна вырасла адразу з 9,25% да 12%. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання азначае большую даступнасць крэдытаў для насельніцтва.
