Нацбанк не мае намеру адмаўляцца ад плаваючага курса
Нацыянальны банк Беларусі не мае намеру адмаўляцца ад рэалізацыі курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курса ў сувязі з негатыўнымі знешнеэканамічнымі кан’юнктурнымі фактарамі. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей – прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка.
„Курс беларускага рубля адносна замежных валют, што склаўся па выніках сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, адлюстроўвае рыначную сітуацыю з улікам рэзкага спаду сусветных цэн на нафту. У гэтых умовах менавіта гібкі плаваючы курс дае магчымасць адэкватна рэагаваць на кан’юнктурныя шокі і пры гэтым не дапускаць дыспрапорцый у суадносінах попыту на замежную валюту і яе прапанавання на ўнутраным валютным рынку”, – адзначыў Аляксандр Цімашэнка.
Ён звярнуў увагу, што Нацыянальны банк па-ранейшаму не ўстанаўлівае якіх-небудзь мэт па ўзроўні курса беларускага рубля або тэмпах яго змянення.
„Разам з тым мы лічым, што па меры аслаблення знешніх негатыўных фактараў адбудзецца змена дынамікі курса беларускага рубля да сусветных валют”, – дадаў Аляксандр Цімашэнка.