Нацбанк пакуль не прыняў рашэння адносна стаўкі рэфінансавання
17 лютага праўленне Нацбанка Беларусі не змагло прыняць рашэнне па стаўцы рэфінансавання.
Яго адклалі, каб дадаткова прааналізаваць дынаміку змены спажывецкіх цэн, і каб ацаніць фактары, якія на гэтую дынаміку ўплываюць. Вырашана вярнуцца да разгляду пытання 12 сакавіка.
Цяпер стаўка рэфінансавання ў Беларусі складае 7,75% гадавых. Яна была ўстаноўленая ў ліпені мінулага года. У кастрычніку на пасяджэнні праўлення Нацбанка вырашалі яе на гэтым узроўні захаваць.
Беларускае Радыё Рацыя
