Нацбанк просіць павялічыць выкарыстанне банкамі беларускай мовы



У Нацыянальны банк паступаюць звароты грамадзян аб выкарыстанні беларускай мовы пры прадастаўленні фінансавых паслуг. У сувязі з гэтым рэгулятар фінансавага рынку падняў гэтае пытанне перад банкаўскай сістэмай.

На гэтым тыдні Асацыяцыя беларускіх банкаў звярнулася ў камерцыйныя банкі з лістом па гэтым пытанні. У лісце гаворыцца, што Нацыянальны банк просіць разгледзець банкаўскай супольнасцю магчымасць дапрацоўкі праграмнага забеспячэння (у банкаматах, інфакіёсках, мабільных дадатках) з мэтай падачы інфармацыі ў тым ліку на беларускай мове.

Акрамя гэтага, Нацбанк просіць разгледзець магчымасць па забеспячэнні працы беларускамоўнай версіі сайтаў банкаў і афармлення па патрабаванні кліента банкаўскіх дамоў на беларускай мове.

Да 26 сакавіка банкі павінны накіраваць у асацыяцыю меркаванні пра магчымасць пашырэння даступнасці фінансавых паслуг для насельніцтва на беларускай мове, магчымых тэрмінах дапрацоўкі праграмных інтэрфейсаў банкаматаў, інфакіёскаў, лічбавых каналаў абслугоўвання.

БелаПАН