Нацбанкі Беларусі і Польшчы пашыраць супрацу
Нацыянальны банк Беларусі і Нацыянальны банк Польшчы падпісалі пагадненне пра супрацу ў галіне падрыхтоўкі персаналу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў па выніках перамоваў старшыні праўлення Нацбанка Паўла Калаура са старшынём Нацыянальнага банка Польшчы Маркам Бэлькам.
Бакі абмеркавалі бягучы стан і кірункі далейшага ўзаемадзеяння па пытаннях навучання і павышэння кваліфікацыі кадраў.
Сустрэча адбылася ў час афіцыйнага візіту дэлегацыі Цэнтральнага банка Польшчы ў Беларусі. У цэлым, у ходзе перамоваў разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і сумежнай краіны ў бягучым годзе, актуальныя пытанні і асаблівасці рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнымі банкамі дзвюх краін, характарыстыкі развіцця банкаўскіх сістэм.
Беларускае Радыё Рацыя