Нацбанкі Польшчы і Беларусі рэалізуюць супольны праект
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў праект новай інфармацыйнай палітыкі, якая прадугледжвае большую адкрытасць і празрыстасць грашова-крэдытнай палітыкі.
Гэта адзін з эфектаў праекта „twinnig”, рэалізаванага беларускім бокам супольна з кансорцыумам еўрапейскіх банкаў. У склад згаданага кансорцыума ўваходзяць Нацыянальны банк Польшчы і Цэнтральныя банкі Нямеччыны і Літвы. На прэс-канферэнцыі ў Менску віцэ-старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц паведаміў Польскаму радыё, што высока цэніць супрацу з Нацыянальным банкам Польшчы.
„Польскі банк – гэта наш стары добры партнёр. У нас ёсць доўгая гісторыя адносін. У шматлікіх напрамках у нас заўсёды было выдатнае супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, напрыклад, пра падвышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў або паездкі з мэтай падвышэння прафесійнай падрыхтоўкі нашых спецыялістаў”, – кажа Калечыц.
Праект, рэалізаваны Нацыянальнымі банкамі Польшчы і Беларусі, датычыць платнай сістэмы і фінансавых рызык. Ён мае на мэце ўмацаванне патэнцыялу беларускага банка.
„Twinning”, то бок супраца паміж двума партнёрамі, была ўведзеная Еўразвязам у 1998 годзе як метад падтрымкі тых краін, якія імкнуліся далучыцца да супольнасці. З 2004 года гэткі спосаб супрацы выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні краін-суседзяў ЕЗ з мэтай паляпшэння іх функцыянавання ў розных галінах.