Навагодні стол



У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю падлічылі, што ў сярэднім сёлетняя навагодняя вячэра абыдзецца беларускай сям’і ад 100 да 300 рублёў. Гэта пры ўмове сустрэчы свята дома.

Фота: img.7dach.ru

Нашаму радыё жыхары Пінска распавялі, што плануюць сустрэць 2022 год без лішкаў на навагоднім стале:

–  Рыбы, напэўна, чырвонай не будзе, будзе курыца, салата больш простая, ананасаў не будзе, будуць яблыкі.

– Як заўжды, квашаніна.

– Нашмат менш буду гатаваць, дзве-тры салаты – і ўсё.

Няўжо не бачна? Усё даражэе. Ходзіш, прыглядаешся, а там бачна будзе.

Са свайго боку чыноўнікі адказныя за гандаль і рэгуляванне коштаў запэўніваюць, што ў краіне не адбылося пераднавагодняга падаражання тавараў першай неабходнасці. Стрымліваць кошты абяцаюць яшчэ на працягу 90 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя