Назначаны новы кіраўнік місіі МВФ у Беларусі



Назначаны новы кіраўнік місіі МВФ у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве фонду ў Беларусі.

„Са снежня місію фонду па Беларусі ўзначаліў намеснік начальніка аддзела краін Паўночна-Усходняй Еўропы еўрапейскага дэпартамента МВФ Жак Міньян„, – адзначылі ў прадстаўніцтве фонду.

Новы кіраўнік быў у складзе місіі МВФ, якая працавала ў Беларусі ў лістападзе бягучага года.

З ліпеня 2015 года місію фонду ў Беларусі ўзначальваў Пітэр Долман.

Апошні раз місія МВФ працавала ў Беларусі з 26 кастрычніка па 10 лістапада. Эксперты фонду правялі штогадовыя кансультацыі па IV артыкуле.

belta.by