Не трэба мець пры сабе дакументы на тавар, што рэалізуецца



Для індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, адмяняецца «абавязак па наяўнасці пры перавозцы тавараў, а таксама ў месцах іх захоўвання і рэалізацыі дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё гэтых тавараў». Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 411 «Аб падаткаабкладанні», які карэктуе некаторыя палажэнні падатковага заканадаўства з улікам правапрымяняльнай практыкі, паведаміў 4 лістапада Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як патлумачыў  лідар грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», дакументы, якія пацвярджаюць набыццё тавару, у ІП павінны быць, аднак цяпер яны не абавязаныя мець іх пры сабе. «Раней прыходзіў правяраць, пытаўліся дакументы. Калі ІП казаў, што яны ў іншым месцы, дапусцім, у бухгалтара, той, хто правяраў, мог заявіць, што дакументаў на самай справе няма, і на ІП накладаўся штраф. Цяпер такога не будзе. Калі патрэбныя дакументы – пісьмовы запыт», – сказаў Шумчанка.

Паводле яго слоў, для ІП па-ранейшаму неабходныя таварна-транспартныя накладныя пры перамяшчэнні ўнутры краіны, а таксама дакументы на тавар пры перасячэнні мяжы.

Акрамя таго, згодна з указам № 411, адмяняецца патрабаванне аб праходжанні аблігацыямі беларускіх арганізацый, эмітаванымі з 1 красавіка 2008 года па 1 студзеня 2015 года і з 1 ліпеня 2015 года і размешчанымі ў інвестараў, якія зʼяўляюцца замежнымі арганізацыямі, працэдуры лістынгу і (або) допуску да абарачэння на біржы.

Вызваляюцца ад падаходнага падатку даходы, якія атрымліваюць работнікі, накіраваныя на навучанне за мяжу, у выглядзе аплаты (вяртання) расходаў бокам, які прымае, а таксама расходы наймальніка пры накіраванні работнiкаў у службовыя камандзіроўкі.

Вызначаны агульны парадак падатковага абавязацельства (зыходзячы з аднаразовай падатковай базы) на адзіны падатак на прызнаны даход пры выяўленні падатковым органам факту нявыплаты гэтага падатку ў падатковых перыядах да 1 студзеня 2019 года.

БелаПАН