Недапушчальна збіранне транспарту на мяжы



15 жніўня ў пункце пропуску „Грыгараўшчына” на беларуска-латвійскай мяжы адбылася рабочая сустрэча дэлегацый беларускай мытнай службы пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько і латвійскай — на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Службы дзяржаўных даходаў па мытных пытаннях Раймандсам Зукулсам.

Асноўным пытаннем на сустрэчы была рэалізацыя сумесных дзеянняў па недапушчэнні збірання транспартных сродкаў у пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы, паведамляе ДМК.

Бакі таксама абмеркавалі планы па падпісанні ў найбліжэйшай перспектыве мемарандума аб узаемадзеянні мытных службаў дзвюх дзяржаў на перыяд правядзення афіцыйных міжнародных культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Падпісанне такога дакумента асабліва важнае напярэдадні правядзення Беларуссю і Латвіяй у 2021 годзе чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, адзначылі ў ДМК.

Абмеркаваны і парадак сумесных дзеянняў, накіраваных на барацьбу з парушэннем мытнага заканадаўства, а таксама пытанні развіцця інфраструктуры сумежных пунктаў пропуску.

Напярэдадні сустрэчы старшыня ДМК Юрый Сянько наведаў пункт пропуску „Урбаны”, які сёння знаходзіцца ў актыўнай стадыі рэканструкцыі. Ужо ўведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс. Другі пускавы комплекс, які ўключае пляцоўкі для афармлення і кантролю аўтатранспартных сродкаў, плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў лістападзе 2019 года.

БелаПАН

Фота: grodno24.com